У пятніцу, 22 красавіка, у Брэсцкай крэпасці-героі ладзілася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Актуальныя пытанні захавання гістарычных помнікаў. Брэсцкая крэпасць: вехі гісторыі, выпрабаванняў, развіцця”. У канферэнцыі паўдзельнічалі навукоўцы-даследчыкі, выкладчыкі ВНУ, музейныя, бібліятэчныя і архіўныя работнікі, якія ўзнімалі розныя гістарычныя праблемы, актуальныя ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны ў Год гістарычнай памяці. Сярод выступоўцаў быў і гісторык з Жабінкі Анатоль БЕНЗЯРУК. Ён прачытаў даклад “Увекавечанне беларускіх “вогненных вёсак”, знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны (на прыкладзе вёскі Драмлёва Жабінкаўскага раёна)”.
Главные новости
