У Кобрынскі доследны лясгас прывезлі 25 высакародных аленяў. Рагатых прыгажуноў пасялілі ў часовы вальер плошчай 11 гектараў з вадаёмам. Егеры будуць наглядаць за жывёламі з дапамогай фотапастак, падкормліваць бульбай, буракамі, сенам, аўсом, ячменем. Наступным летам аленяў з прыплодам выпусцяць на волю. Сёлета ў кобрынскага лясгаса было 37 высакародных “выпускнікоў”. Па словах інжынера па паляўнічай гаспадарцы Кобрынскага доследнага лясгаса Дзмітрыя Панасюка, алені, выпушчаныя на волю, адаптаваліся ў мясцовых лясах, адчуваюць сябе добра, да статка нават прыбіўся дарослы самец з дзікай прыроды (егеры распазналі яго па масіўных разгалістых рагах).
Высакародны алень — жаданы трафей для паляўнічых, прываблівае турыстаў з Расіі, Заходняй Еўропы. Праўда, пакуль папуляцыя не стане дастаткова вялікай, паляванне на аленя ў кобрынскіх лясах будзе забаронена.
Главные новости
