Канькі і лыжы ёсць?

Сёлетняя зіма здзіўляе нас розным надвор’ем, але ўсё ж ёсць такія дні, калі магчыма пакатацца на лыжах і каньках. Ці ёсць у нашым райцэнтры пункт пракату зімовага спартыўнага інвентару? Алег, жыхар Жабінкі.

На пытанне чытача адказвае намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ФАУ «СК “Бадзёрасць”» Сяргей ШАХАЛЕВІЧ:
— З 11 студзеня пункты пракату спартыўнага інвентару арганізаваны на базе нашай установы, дзе можна ўзяць лыжы, а таксама гарадскога Дома культуры. Тут магчымы пракат і лыжаў, і канькоў. Пункты пракату працуюць штодня і без перапынкаў на абед. У спартыўным комплексе “Бадзёрасць” з 8.00 да 20.00, у ГДК — з 12.00 да 18.00. Пракат канькоў каштуе: адна пара на гадзіну і для дзяцей, і для дарослых — 2 рублі, на суткі — 19 рублёў; лыжаў — адна пара на гадзіну для дарослых — 2 рублі 50 капеек, для дзяцей — 2 рублі, на суткі — адна пара для дарослых — 19 рублёў, для дзяцей — 13 рублёў. Прыходзьце і, калі дазваляе надвор’е, атрымлівайце асалоду ад прыемных хвілін, якія дорыць нам катанне на лыжах і каньках!