На Брэстчыне матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года атрымаюць звыш 21 тысячы шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваюцца больш за 44 тысячы дзяцей. Нагадаем, дапамога аказваецца з 1 ліпеня. На яе могуць разлічваць, напрыклад, шматдзетныя сем’і з трыма і больш дзецьмі. Памер выплат на кожнае дзіця-школьніка складае да 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму (на Жабінкаўшчыне — 40 рублёў).
Акрамя таго, дапамога аказваецца малазабяспечаным сем’ям, якія выхоўваюць непаўнагадовых дзяцей. Гэта аднаразовая выплата на набыццё адзення, абутку, канцылярскіх прылад.
Дабрачынную і гуманітарную дапамогу малазабяспечаным і шматдзетным аказваюць і тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Таксама ў адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі фінансавая падтрымка ажыццяўляецца па месцы працы бацькоў.
Па пытаннях матэрыяльнай дапамогі на падрыхтоўку дзяцей да школы жыхарам Жабінкі неабходна звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама або ТЦСАН.
Служба інфармацыі “СП”
Главные новости
