КАЛІ ЛЮБІШ РОДНЫ КРАЙ, фотаздымкі дасылай!

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў, аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі сумесна з газетай “СП” абвяшчаюць фотаконкурс “О край родны, край прыгожы!..” сярод сяброў прафсаюзаў, прысвечаны Году народнага адзінства.
Конкурс ладзіцца для папулярызацыі нацыянальных культурных каштоўнасцяў і выяўлення таленавітых аматараў-фатографаў. Паўдзельнічаць можна ў намінацыях “Будні і святы”, “Перыяды года”, “Цікавы кадр”. Падводзячы вынікі, журы можа аб’яўляць і дадатковыя намінацыі.
Здымкі патрэбна дасылаць да 1 студзеня 2022 года ў электронным выглядзе на пошту jabinka@fpb.by.
Для ўдзелу прымаюцца фота, зробленыя ў 2021 годзе. Да работ неабходна прыкласці заяўку на ўдзел. У ёй пазначыць прозвішча, імя і імя па бацьку, месца працы, пасаду, членства ў прафсаюзе, кантактны тэлефон, назву конкурснай работы і намінацыю. Заяўку можна дапоўніць расповедам пра падзеі, звязаныя з фота, або тлумачэннямі да яго.
Асобны ўдзельнік мае права даслаць на конкурс не больш за тры здымкі ў кожнай намінацыі, прычым фота не трэба архівіраваць. Па рашэнні арганізатараў фатаграфіі могуць быць апублікаваны ў газеце “Сельская праўда” і іншых рэсурсах.
Пераможцы ў намінацыях узнагароджваюцца дыпломамі і прызамі (сертыфікатамі).
Аргкамітэт