Супрацоўнікі аддзела загса райвыканкама і газеты “Жабінка актуальна” з задавальненнем віншуюць бацькоў дзесяці маленькіх жабінкаўцаў, што былі зарэгістраваны ў нашым раёне ў сярэдні летні месяц.
Сярод ліпеньскіх немаўлятак значную перавагу маюць дзяўчынкі. З дзясятка жабінкаўскіх дзетак, зарэгістраваных у нашым раёне ў гэтым месяцы, ажно сем дзяўчынак прынеслі радасць ды шчасце іх бацькам і родным людзям. Нашы прынцэсы атрымалі наступныя імёны: Адэлія, Анастасія, Ева, Марыя, Стэфанія, Яўгенія і, бадай, самае незвычайнае і вельмі песеннае імя Мія.
А вось імёны тых трох каштоўных і вельмі цудоўных падаруначкаў, апаясаных блакітнымі стужачкамі, што забіралі з радзільнага дома таты і мамы – бацькі сапраўдных маленькіх волатаў Натана, Арцемія ды Мацвея.
Паважаныя бацькі! Разам з вамі шчыра радуемся нараджэнню цудоўных дзетак. Няхай яны будуць здаровымі і прыносяць штодня хвіліны бясконцага шчасця родным і блізкім.
Наталля ВАРАТНІКОВА, начальнік Жабінкаўскага ЗАГСа; Анатоль БЕНЗЯРУК
