Калі дрэва замінае

Прыемна адпачыць на лавачцы ў засені квітнеючых дрэў. Аднак, бывае, што яны замінаюць пешаходам, дакранаюцца галінамі да правадоў ліній электраперадачы.
Перашкаджала дрэва і жыльцам дома па вуліцы Крачкоўскага, што ў аграгарадку Азяты. Вымахаў ясень будзь здароў! Раскінуў голле над градкамі і плотам — ні прайсці, ні праехаць, ні кветкі пасадзіць. Падзяліліся сваёй бядой жыхаркі дома Марыя ЯШЧУК і Надзея ЗАГОРСКАЯ са старшынёй райвыканкама Вадзімам КРАЎЧУКОМ падчас выязнога прыёму грамадзян. І пачулі ў адказ, што ім дапамогуць справіцца з ясенем. Як расказала старшыня Азяцкага сельвыканкама Ларыса ХАРС, неўзабаве ад слоў перайшлі да справы: камісія прызнала дрэва небяспечным, бо згніло ля каранёў, і хутка прычына жаночага клопату была спілавана і вывезена.
Святлана БЯЛЯК