Ох, навучыліся махляры вывуджваць грошыкі з чужых пластыкавых картак! Яны праўдамі і няпраўдамі стараюцца дазнацца код, каб пасля шляхам увядзення ў камп’ютарную сістэму заведама лжывай інфармацыі карыстацца банкаўскай карткай, як сваёй. І гэта нягледзячы на тое, што любы крадзеж караецца законам. У дадзеным выпадку зламыснікаў чакае частка 2 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Антон С. меў рэквізіты карткі Віктара Г., выдадзенай таму ААТ “БПС-Збербанк”. За купленае ў магазіне “Прадукты” № 8 ды ў павільёне “Гном” Антон разлічыўся чужой карткай, спісаўшы 133 рублі 38 капеек, тым самым прынёс Віктару на гэту суму стратаў. Другі, невядомы, спісаў з карт-рахунка Сяргея С. 420 рублёў. Зараз імі займаюцца следчыя, каб справы трапілі ў суд і вінаватыя панеслі пакаранне.
Юрый ЮРКЕВІЧ, начальнік раённага аддзела
Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
Главные новости
