Каб вірус адступіў

Сёння ўжо ўсім вядома, што кавід — хвароба, якую выклікае вірус SARS-CoV-2, што распаўсюджваецца паміж людзьмі найчасцей пры цесных кантактах з інфіцыраваным чалавекам.
Каб была паспяховай прафілактыка і барацьба з кавідам, спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праводзяць дэзынфекцыю, неабходную дзеля папярэджання пранікнення і распаўсюджання віруса. Працы праводзяцца на аб’ектах, транспарце, у прадпрыемствах грамадскага харчавання і гандлю, ва ўстановах, жылых і офісных памяшканнях.
З 21 лютага мэтанакіравана адбываюцца дэзынфекцыі пад’ездаў шматкватэрных жылых дамоў (на здымку). Гэтыя мерапрыемствы неабходны, каб “памыць ад вірусаў” месцы, праз якія прайшла значная колькасць людзей і дзе вы, паважаныя, знаходзіцеся неаднаразова на працягу дня. Усё робіцца, сцвярджаюць спецыялісты райцэнтра гігіены і эпідэміялогіі, выключна для нашага з вамі здароўя.
Антон БЕРАСТОК
Фота Святланы КІСЛАЙ