Каб сталі вядомы злачынцы і іх ахвяры

Генеральны пракурор краіны ўзбудзіў крымінальную справу аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Зараз следчая група Генпракуратуры працуе з архіўнымі дакументамі і крымінальнымі справамі мінулых гадоў у адносінах да нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых. Плануецца выявіць жывых сведкаў, пацярпелых ад генацыду, а таксама ўшанаваць памяць загінулых. Крымінальны працэс накіраваны на выяўленне канкрэтных асоб з ліку нямецкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойства мірных жыхароў, здзекі і катаванні ў лагерах смерці і гета, масавы вываз грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства.
У сувязі з расследаваннем гэтай справы звяртаемся да грамадзян Беларусі і іншых краін з просьбай накіроўваць у Генеральную пракуратуру дакументы, матэрыялы, заявы, іншую інфармацыю аб дзеяннях, здзейсненых акупацыйнымі ўладамі і іх памагатымі, бандфарміраваннямі па знішчэнні грамадзянскага насельніцтва Беларусі, іншых фактах генацыду падчас Вялікай Айчыннай і ў пасляваенны перыяд. Кантактную інфармацыю можна знайсці на сайце Генпракуратуры і па даведачных тэлефонах. Інфармацыю магчыма таксама прадастаўляць у пракуратуру Жабінкаўскага раёна па тэл. 35-4-10, факс 35-1-49.