Каб не нанесці шкоды прыродзе

Нагадваем, што да 20 жніўня на Жабінкаўшчыне праходзіць акцыя “Адпачынак без шкоды прыродзе”. Яе мэта – папулярызацыя беражлівых адносінаў грамадзян да прыроднага асяроддзя, папярэджання парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства і нанясення шкоды навакольнаму асяроддзю падчас наведвання грамадзянамі месцаў і зон адпачынку на водных аб’ектах, асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый, аматарскага рыбалоўства.
Падчас акцыі Жабінкаўская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіць кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па абследаванні месцаў і зон адпачынку на водных аб’ектах, на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях, а таксама па папярэджанні парушэнняў грамадзянамі прыродаахоўнага заканадаўства падчас наведвання такіх месцаў.
Інспекцыя нагадвае правілы паводзінаў на адпачынку, каб не нанесці шкоды прыродзе:
1. Адпачывайце ў спецыяльна абсталяваных зонах і месцах.
2. Пры адпачынку на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях (да іх адносяцца нацыянальны парк, заказнік, запаведнік) захоўвайце рэжым іх аховы і выкарыстання.
3. Паркуйце механічныя транспартныя сродкі ў прызначаным для гэтага месцы або не бліжэй за 30 метраў ад берагавой лініі. Мыццё транспартных і іншых тэхнічных сродкаў у межах водаахоўных зон не дапускаецца.
4. Не псуйце жывое надглебавае покрыва, напрыклад, пратэктарамі шын аўтатранспартных сродкаў.
5. Не разводзьце вогнішчы ў забароненых месцах. Там жа, дзе дазволена гэта рабіць, разводзьце іх па правілах, а лепш выкарыстоўвайце мангал ці жароўню.
6. Не высякайце і не знішчайце драўняна-хмызняковую расліннасць – прывозьце дровы і вугаль з сабою.
7. Не наносьце шкоды жывёлам і раслінам.
8. Не чапайце муравейнікі, гнёзды, норы і іншае жыллё дзікіх жывёл.
9. Прыбірайце за сабою смецце.
За парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства выносіцца папярэджанне або накладаецца штраф.
Наталля ЯКІМАВЕЦ, галоўны спецыяліст Жабінкаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.