Ноччу 17 снежня ў Мінску адбыўся пажар, які забраў жыцці шасці чалавек, у тым ліку і аднаго дзіцяці. Сярод прычын, якія разглядаюцца, – выбух бытавога газу, успышка пароў лёгказагаральнай вадкасці.
Супрацоўнікі Жабінкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях папярэджваюць: каб пазбегнуць трагедыі, выконвайце правілы карыстання газам у побыце, не захоўвайце дома і ў гаспадарчых пабудовах вадкасці, якія лёгка загараюцца і могуць прывесці да выбуху.
Беражыце сябе! Тэлефоны службы выратавання 101 і 112.
