Іван Вакулін-Хведарэц узначаліў ПМК-19

Іван Пятровіч Вакулін-Хведарэц нарадзіўся 22 кастрычніка 1981 года ў Пінску. Пасля заканчэння школы паступіў у Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, дзе ў 2004-м атрымаў спецыяльнасць “меліярацыя і водная гаспадарка”, а праз два гады — “кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі аграпрамысловага комплексу” ў Беларускім дзяржаўным аграрна-тэхнічным універсітэце. Працоўную біяграфію Іван Пятровіч пачынаў у 2006 годзе майстрам ПМК-19 УП “Брэстводбуд” (г. Жабінка). Потым быў вытворцам работ у ПМК-19 і УП “Брэсцкая БПМК-2”. З 2013 года працаваў на пасадах вядучага інжынера і галоўнага спецыяліста ў аддзеле інвестыцый і будаўніцтва меліярацыйных сістэм “Брэстмеліяводгаса”.
З 5 лістапада бягучага года ўзначаліў калектыў ПМК-19.
Жанаты. Разам з жонкай Юліяй Уладзіміраўнай выхоўвае сыноў Глеба, Цімафея і Мікіту.