Ірына Лядавая назначана начальнікам Жабінкаўскай раённай ветэрынарнай станцыі

Нарадзілася 4 студзеня 1987 года ў Брэсце. У 2011 годзе скончыла Віцебскую ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, дзе атрымала спецыяльнасць “ветэрынарная медыцына”. Працоўную біяграфію пачынала ветфельчарам СВК “Астрамечава” Брэсцкага раёна. Потым, з 2011 па 2020 год, рупілася на пасадах галоўнага ветэрынарнага ўрача ў сельскагаспадарчых філіялах “Калінаўка” і “Гарадзяцічы” ААТ “Любанскі райаграсэрвіс”, а таксама ТАА “Свінакомплекс “Забалаць” Любанскага раёна Мінскай вобласці. Год працавала ветурачом аддзела аптовых продажаў ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”. З 26 жніўня ўзначаліла калектыў Жабінкаўскай раённай ветэрынарнай станцыі.
Замужам. Разам з мужам Вячаславам Валер’евічам выхоўвае сыноў-школьнікаў Марка і Серафіма і дачку-дашкольніцу Варвару.