Уборачная кампанія на Жабінкаўшчыне выйшла на фінішную прамую. Усё менш застаецца на палях неабмалочаных каласкоў, а большая частка збожжа адвезена на зерняток на даачыстку і дасушку.
Адначасова расце колькасць камбайнераў і вадзіцеляў, якія намалацілі ці адвезлі звыш тысячы тон збожжа. Чым не нагода наведаць перадавікоў жніва на рабочых месцах?
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Любоў Каберна выканала гэтую прыемную місію. Яна цёпла павіншавала рупліўцаў і ўручыла заслужаныя ўзнагароды вадзіцелям Паўлу Галоўчыку з ААТ “Хмелева”, Віталю Аўдзіенку з ААТ “Арэпічы” (на здымку) і Дзмітрыю Прыку з ААТ “Ракітніца”, а таксама камбайнерам Аляксандру Друшчыцу, Алегу Міхалюку і Дзмітрыю Стэльмашуку з “Ракітніцы”. Лідары жніва традыцыйна атрымалі Пісьмы падзякі райкама прафсаюза работнікаў АПК, упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і падарункі.
Тэкст і фота Святланы БЯЛЯК
