19 лістапада ў 00 гадзін 05 хвілін вадзіцель Т., жыхар Брэста, у стане алкагольнага ап’янення (1,8 праміле) кіраваў аўтамабілем Фольксваген Пасат і рухаўся па аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі ў накірунку ад абласнога цэнтра да сталіцы. Ён не выбраў бяспечную дыстанцыю ў адносінах да аўтамабіля ГАЗ-САЗ, які ехаў спераду пад кіраўніцтвам вадзіцеля К., і дапусціў сутыкненне транспартных сродкаў. У выніку ДТЗ вадзіцель Пасата і пасажыр, які ехаў з ім у аўтамабілі, — таксама жыхар Брэста ды яшчэ на добрым падпітку — 1,7 праміле, атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні.
АДАІ Жабінкаўскага РАУС нагадвае, што кіраванне транспартным сродкам нецвярозай асобай альбо перадача кіравання такой асобе, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку медыцынскага агляду на вызначэнне стану алкагольнага ап’янення ў адпаведнасці з артыкулам 18.16 ч. 1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, караюцца штрафам у памеры ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на тры гады. Тыя, хто здзяйсняе на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання такія ж парушэнні, прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці.
Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз заклікае грама-дзян: праявіце свядомасць! Калі вы бачыце, што за руль транспартнага сродку сядае нецвярозы чалавек, патэлефануйце на нумар 102. Гэтым вы, магчыма, выратуеце жыцці іншых людзей.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС
Главные новости
