Даўжнік не дружыў з законам. Быў заўважаны не раз у крадзяжах. Пры гэтым карыстаўся для сваіх злачынных мэтаў уласным аўто. Асабліва любіў пажывіцца металічным ломам. Калі зламыснік быў схоплены за руку і прадстаў перад судом, дык атрымаў прыгавор: штраф у 1600 рублёў і спецыяльную канфіскацыю машыны. Зараз судовыя выканаўцы займаюцца ягонай справай. Ужо выяўлены неахайныя адносіны ўласніка аўто да свайго транспарту, хоць ён і быў папярэджаны следчымі, што адказвае паводле артыкула 409 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за забеспячэнне захавання маёмасці. Чым закончыцца гэтая справа, стане вядома пазней. Тады і раскажам падрабязнасці чытачам “СП”.
Главные новости
