«Хмелеўская Сёмуха» запрашае гасцей!

Кожны, хто завітае 23 чэрвеня на народнае свята «Хмелеўская Сёмуха», зможа дакрануцца да гісторыі продкаў, атрымаць зарад бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою.

Этнаграфічны абрад «Ваджэнне Куста», шэдэўры мясцовай кухні, аўтэнтычныя танцы і спевы, новыя цікавыя сустрэчы, вітанкі са старымі сябрамі, любоў да сваёй зямлі — гэта маленькая частка таго, што застанецца ў вашым сэрцы і запомніцца надоўга пасля «Хмелеўскай Сёмухі».

Крыніца інфармацыі: Хмелеўскі СДК