У кінатэатры “Юбілейны” 18 жніўня ладзілася дыялогавая пляцоўка, арганізаваная аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама для ідэалагічнага корпуса і актыву раёна.
Вяла метадычны семінар, прысвечаны гістарычным асновам Дня народнага адзінства, інспектар аддзела Любоў Клімавец. Перад усім выступіла старшыня райкама БРСМ Кацярына Андрасюк. Яна распавяла пра мэты і задачы сваёй арганізацыі, падрабязней расказала, чым займаюцца маладыя.
Сярод накірункаў дзейнасці Кацярына Уладзіміраўна вылучыла наступныя. Найперш — патрыятычнае выхаванне, дабрачынныя справы валанцёрскага атрада “Добрае Сэрца”, фарміраванне здаровага ладу жыцця. Надзвычай важнымі накірункамі таксама названы “Труд — крут!” (у яго рамках Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, між іншым, займаецца працаўладкаваннем мола-
дзі ў студатрады), “БРСМ: энергія твайго жыцця”, які прадугле-джвае партнёрскае ўзаемадзеян-не з іншымі арганізацыямі, у тым ліку для выканання міжнародных праектаў і праграм. Нарэшце, моладзевая арганізацыя клапоціцца пра свой імідж і падтрымку таленавітых юнакоў ды дзяўчат. Дзеля гэтага існуюць напрамкі “БРСМ: будзь з намі!” і “БРСМ: жыві ярка!”
На асноўнай тэме семінара падрабязней спыніўся інспектар аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Уладзіслаў Джыгіла. Ён нагадаў прысутным пра вельмі няпростыя падзеі 82-гадовай даўніны, калі землі Заходняй Беларусі былі аб’яднаны з БССР. Тады, восенню трыццаць дзявятага, не толькі адбылося гістарычнае ўз’яднанне беларускага народа, але й наша рэспубліка дасягнула найбольшых памераў у ХХ стагоддзі. Плошча даваеннай БССР склала 223 тысячы квадратных кіламетраў (для параўнання: сённяшняя Вялікабрытанія мае 243 тысячы км2, а Рэспубліка Беларусь — 207 тысяч). На жаль, паступальны ход гісторыі, распачаты 17 верасня, вельмі хутка перарвала Вялікая Айчынная вайна, якая пакінула глыбокія раны ў кожнай беларускай сям’і.
Анатоль РОСТАЎ
Главные новости
