Галоўнае на свяце — гэта нашы дзеці

У Мінску 14 снежня будзе дадзены ўрачысты старт навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. “На святочным мерапрыемстве будуць прадстаўлены ўсе рэгіёны. Кожная вобласць накіроўвае дэлегацыю дзяцей, якія сталі пераможцамі алімпіяд, турніраў, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, а таксама дзяцей з сацыяльных прытулкаў, апякунскіх, прыёмных сем’яў. У кожным з абласных цэнтраў таксама прадугледжаны мерапрыемствы па ўрачыстым адкрыцці акцыі”, — расказала галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена Сімакова.
Паводле яе слоў, у час акцыі адбудзецца традыцыйная ёлка ў Палацы Рэспублікі. “Паказ ужо рыхтуецца. Пройдуць мерапрыемствы ў Палацы Незалежнасці, куды таксама традыцыйна прыязджаюць групы дзяцей ад кожнага рэгіёна. Акрамя таго, Міністэрствам адукацыі плануецца правядзенне ёлкі для педагагічных работнікаў, што адбудзецца 12 студзеня. У кожнай вобласці пройдуць святы для дзяцей з удзе-лам губернатараў”, — адзначыла галоўны спецыяліст упраўлення.
Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” прой-дзе ў Беларусі з 14 снежня 2021 года па 14 студзеня 2022 года.
БелТА