ФПБ: рухаем наперад “Спадчыну Беларусі”

Тры апошнія красавіцкія дні ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў ладзіўся турыстычны форум “Спадчына Беларусі”, у якім свае праграмы для падарожнікаў прэзентавалі ўсе рэгіёны краіны. Брэстчына, напрыклад, выступіла з маршрутамі “Запаведны напеў”, “Палеская скарбонка”, “Брэст гасцінны” ды інш. На форуме абмеркавалі і сучасныя цяжкасці, з якімі сутыкнуўся турбізнес. Намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Уладзімір ПАЗДНЯКОЎ адзначыў: “У турыстычнай галіне абвастраецца канкурэнцыя. Але намі пастаўлена мэта ў 2022 годзе на ўнутраным рынку аздаравіць не менш за мільён працаўнікоў. Сама выстава невыпадкова названа “Спадчына Беларусі”. Спецыяльна для яе былі распрацаваны маршруты, якія ўключаюць туры, прысвечаныя Году гістарычнай памяці”.