Святлана БЯЛЯК.
Фота Аляксея ГАНЧУКА.
У актавай зале БрДУ імя А.С. Пушкіна былі падведзены вынікі штогадовага спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў. Намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Алег Вялічка ўручыў дыпломы лепшым “акулам пяра” Брэстчыны.
Спецыяльным дыпломам ад абласнога камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі была ўзнагароджана і рэдакцыя газеты “Сельская праўда” за арыгінальны творчы фотапраект “Молодожёны”. Амаль кожную сераду (за выключэннем перыядаў посту) 8-ю старонку раёнкі ўпрыгожваюць фотаздымкі маладых людзей, якія вырашылі стварыць сям’ю. Галоўная ўмова – каб шлюб быў першы (і, хочацца верыць, адзіны на ўсё жыццё) для жаніха і нявесты.
Такі вось падарунак ад газеты маладажонам!
