Дзяржава пра іх не забывае

Хутка наша краіна адзначыць 75-годдзе Перамогі. Мы ганарымся людзьмі, якія са зброяй у руках адваёўвалі свабоду і незалежнасць нашчадкаў, зведалі голад і холад, боль страты родных і блізкіх, зверствы фашысцкіх катаў. На жаль, іх, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў канцлагераў, турмаў і гета, з кожным годам становіцца ўсё менш.
Дзяржава не забывае пра іх подзвіг і пакуты. Згодна з Указам № 491 на выплаты гэтай катэгорыі жыхароў Брэстчыны ў сувязі з юбілеем Вялікай Перамогі ў бюджэце прадугле-джана 2,1 млн. руб. Дарэчы, у Брэсцкай вобласці налічваецца 627 ветэранаў і 1587 былых вязняў канцлагераў, турмаў, гета.
На Жабінкаўшчыне 31 ветэран і прыроўненыя да іх. Як паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Любоў Селівонік, выплаты матэрыяльнай дапамогі такім людзям пачаліся. Актыўна ў гэтым дапамагае пошта.
На здымку: паштальён Аліна ІГНАТОВІЧ разам з газетамі прынесла радасныя навіны Ганне ДАВЫДОЎСКАЙ, якой таксама назначана матэрыяльная дапамога ў сувязі з 75-годдзем Перамогі.
Фота Святланы КІСЛАЙ