Работнікі Жабінкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках прафілактычнай акцыі “Моладзь за бяспеку” накіравалі напярэдадні Дня маці падзячныя пісьмы самаму важнаму чалавеку ў жыцці кожнага – маці.
Старшыня Жабінкаўскага раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных Аляксей Раўноў падпісаў падзячныя лісты, тым самым выказваючы ўдзячнасць бацькам за выхаванне дзяцей, якія актыўна ўдзельнічаюць у дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.
Падтрымка сям’і, увага і асабісты прыклад шмат у чым дапамагаюць маладым людзям развіваць такія важныя якасці, як спагадлівасць, дысцыплінаванасць, адказнасць і імкненне быць карыснымі грамадству.
Такія лісты сталі прыемным знакам удзячнасці сем’ям за ўклад у выхаванне актыўнай і неабыякавай моладзі, патрыётаў сваёй краіны.
У найбліжэйшыя дні паштальёны даставяць гэтыя прыемныя сюрпрызы па ўказаных адрасах



