Дзмітрый Кандрацюк назначаны на пасаду дырэктара ААТ “Торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскі”

Дзмітрый Мікалаевіч Кандрацюк нарадзіўся 10 кастрычніка 1979 года ў Брэсце. Пасля заканчэння школы паступіў у Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, дзе ў 2004 годзе атрымаў спецыяльнасць “водазабеспячэнне, водаадвядзенне, ачыстка прыродных і сцёкавых вод; цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна”.
Працоўную біяграфію пачаў у Кобрыне з пасады інжынера другой катэгорыі КУВП “Кобрынрайводаканал”. З 2008 па 2015 год узначальваў вытворча-тэхнічны аддзел Кобрынскага міжраённага вытворчага ўпраўлення газавай гаспадаркі “Кобрынміжрайгаз” вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Брэстаблгаз”. Затым, да пачатку 2021 года, займаў пасаду начальніка ВТА філіяла “Кобрынскае вытворчае ўпраўленне” Брэстаблгаза. З лютага па ліпень 2021 года працаваў галоўным інжынерам Драгічынскага раёна газазабеспячэння філіяла “Бярозаўскае вытворчае ўпраўленне” Брэстаблгаза. Назначаны на пасаду дырэктара ААТ “Торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскі” Жабінкаўскага раёна.
Жанаты. Выхоўвае сына Ілью, дачок Кацярыну і Варвару.