Штогод з 16 па 22 верасня праходзіць Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, які завяршаецца экалагічнай акцыяй “Дзень без аўтамабіля”. Гэта патрэбна не толькі для таго, каб выказаць сваю заклапочанасць экалогіяй гарадоў ці праблемамі гарадской інфраструктуры. Гэты дзень дае нам магчымасць па-іншаму паглядзець на свой штодзённы распарадак. Аўтамабіль, незаменны ў далёкіх паездках, можа аказацца не такім ужо і патрэбным для простага паходу ў краму ці каб дабрацца да працы. Лепшы спосаб адзначыць Сусветны дзень без аўтамабіля — проста не карыстацца сваім аўтатранспартам. Калі вам трэба кудысьці пайсці, прагуляйцеся ці пракаціцеся на веласіпедзе. Калі ў вас ёсць скейтборд ці электрасамакат, скарыстайцеся імі або грамадскім транспартам.
Дарэчы, сёлета да акцыі далучаецца Брэсцкі аблвыканкам, які адмовіцца 22 верасня ад выкарыстання службовага транспарту.
Главные новости
