Дзеля бяспекі дзяцей

З 20 жніўня па 21 верасня ў краіне праходзіць рэспубліканская акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці”. У гэтыя дні выратавальнікаў і актывістаў Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных можна сустрэць у гандлёвых цэнтрах, дзе прадаюцца тавары для школы. Яны нагадваюць дзецям і дарослым жыццёва неабходныя правілы бяспекі. З 1 па 14 верасня супрацоўнікі МНС перамесцяцца ў школы. Яны прымуць удзел ва ўрачыстых школьных лінейках, правядуць першыя ўрокі бяспекі. А з 17 верасня выратавальнікі прыйдуць да самых маленькіх – у дзіцячыя садкі. Яны арганізуюць тэатралізаваныя прадстаўленні і гульні. А пра правілы бяспекі раскажуць героі спецыялізаванага мультсерыяла “Чароўная кніга”.