Няўмольна набліжаецца 1 верасня. Яно нясе дзецям новыя сустрэчы і веды, а бацькам — немалыя клопаты і грашовыя выдаткі. І чым бліжэй Дзень ведаў, тым актыўней зборы ў школу. Нельга сказаць, што ў жабінкаўскім “Універмагу” назіраецца ажыятаж, але ўсё ж пакупнікі ёсць.
Загадчык магазіна Валян-ціна Рашанок заўважае: самы вялікі людскі наплыў назіраўся ў суботу 14 жніў-
ня — у першы дзень 20-працэнтных зніжак, якія дзей-нічаюць да 20 верасня.
— Ёсць розніца: купіць, напрыклад, спартыўны касцюм за 46 рублёў ці са скідкай за 37? — кажа Валянціна Яўгенаўна. — У нас шырокі выбар сарафанаў і блузак для дзяўчынак, штаноў і кашуль — для хлопчыкаў. Маленькія свавольнікі і модніцы будуць задаволены прапановамі ад Мазырскай швейнай фабрыкі “Надэкс”, Іванаўскай фаб-рыкі дзіцячага трыкатажа “Івашка”, Навагрудскай швейнай фабрыкі, “Калінкі”, “Вяснянкі”, ад тавараў са знакам “ESLI”.
Касцюмы для хлопчыкаў вытворчасці ААТ “Кам-інтэрн” каштуюць ад 53 рублёў, сарафаны для дзяўчынак — ад 11, блузкі — ад 21 рубля, спаднічкі можна знайсці за 31-39 рублёў.
Дзіцячы абутак ва ўні-вермагу прадстаўлены фірмамі “Марка”, “Блік”, Чаўляр”, спартыўны — прадукцыяй Лідскай абутковай фабрыкі і гродзенскага “Нёмана”.
— Па сваім вопыце і вопыце маіх знаёмых магу сказаць, што зборы дзяцей у школу расцягваюцца на ўсё лета, — кажа жыхарка Жабінкі Марына Шорах, якую таксама ва “Універмаг” завабілі зніжкі. — Рэдка сустрэнеш бацькоў, якія набываюць усё неабходнае за адзін раз. Канцылярскія прылады, напрыклад, мы купілі яшчэ ў маі-чэрвені. Адзенне і абутак набывалі паступова, у некалькі этапаў — у Жабінцы, Брэсце і Кобрыне.
Марына — шматдзетная матуля, разам з мужам Аляксандрам гадуе пяцёра дзяцей, чацвёра з іх — школьнікі. Насця і Аня — дзевяцікласніцы, Кацярына перайшла ў шосты клас, Наташа — у пяты. Доўгачаканаму сыночку Ромку пакуль два з паловай годзікі, але ён з задавальненнем прымярае рукзак і таксама хоча ў школу.
На кожную дачушку Марына Шорах атрымала матэрыяльную дапамогу да школы ў памеры 70 рублёў, якую афармляла праз тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Жанчына лічыць, што гэта нядрэнная падмога для іх шматдзетнай сям’і.
— Даход у нас з мужам невысокі, таму шукаем дзе танней, выгадныя прапановы, зніжкі, — падвяла вынік размовы Марына.
Да тэмы
На Брэстчыне тавары да школы прапануюць больш за 600 магазінаў. Для падрыхтоўкі да новага навучальнага года запланавана каля 130 выстаў-продажаў, 17 школьных базараў. Асноўны асартымент адзення і трыкатажных вырабаў традыцыйна сфарміраваны айчыннымі вытворцамі. Прадукцыю прапануюць як прадпрыемствы канцэрна “Беллегпрам”, так і прыватныя кампаніі. Аптымальны кошт экіпіроўкі навучэнцаў малодшых класаў скла-дзе ад 270 да 800 рублёў, старшакласнікаў — ад 350 да 950 рублёў (у спіс тавараў уваходзіць адзенне, абутак, галантэрэйныя тавары, канцылярскія прылады).
Наталля ВАЛОШКА
Фота Святланы КІСЛАЙ
На здымку: ва “Універмагу” ёсць з чаго выбіраць да школы, лічаць Кацярына, Рома і Наталля ШОРАХІ.
Главные новости
