У адпаведнасці з палажэннем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 жніўня 2011 года № 348 забараняецца ўтрыманне ў месцах, што не ахоўваюцца, транспартнага сродку, на якім адсутнічаюць калёсы, элементы кузава, шкло ў салоне, маюцца дэфармацыі альбо знешнія бачныя пашкоджанні, пры наяўнасці якіх забараняецца яго ўдзел у дарожным руху і (ці) выключаецца магчымасць эксплуатацыі. Гэта тычыцца і машын, якія не эксплуатуюцца больш за шэсць месяцаў з дня заканчэння тэрміна дзеяння дазволу на допуск іх да ўдзелу ў дарожным руху і не падтрымліваюцца ў належным стане, які дае магчымасць іх эксплуатаваць.
Пад ахоўваемым месцам для ўтрымання транспарту маецца на ўвазе інжынернае збудаванне ці ўчастак зямлі з удасканаленым пакрыццём, прыдатным для захоўвання аўто, у тым ліку працяглы час. Выключаюцца гаражы, ахоўваемыя стаянкі.
У выпадку знаходжання такога аўтамабіля не ў спецыяльна выдзеленых месцах на працягу больш за 30 каляндарных дзён мясцовы выканаўчы орган мае права ажыццявіць яго прымусовае перамяшчэнне на ахоўваемую стаянку. Расходы на эвакуацыю і захоўванне транспартнага сродку кампенсуе яго ўласнік. Пры адсутнасці патрабавання аб вяртанні аўтамабіля больш за тры месяцы ён паводле рашэння суда можа быць перададзены ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі і ўтылізаваны.
Пры зняцці з уліку транспартнага сродку, які падлягае ўтылізацыі, уласнік абавязаны здаць у рэгістрацыйнае падраз-дзяленне пасведчанне аб рэгістрацыі, сертыфікат аб праходжанні тэхнічнага агляду і рэгістрацыйныя знакі.
Віталь ЯЧНІК, начальнік АДАІ АУС Жабінкаўскага райвыканкама
Главные новости
