“Дзе сэрцу так вольна і лёгка душы”…

Падведзены вынікі конкурсу “Жабінка, я люблю цябе!”. Вельмі прыемна было бачыць на фотаздымках дарагія сэрцу і такія родныя куточкі горада, па якіх столькі разоў спяшаліся або наадварот, павольна прагульваліся… У намінацыі “За самы арыгінальны фотаздымак” ганаровае першае месца прысуджана цудоўнай 4D-фотапаштоўцы, якую з цеплынёй і пяшчотай падрыхтавалі таленавітыя крэатыўныя дзяўчаты-ліцэісткі Ксенія Сямейка і Вікторыя Мухамедзіева. Цікавы і незвычайны фотапозірк на родны горад аказаўся таксама ў Алены Бойка, Крысціны Прыймачук, Леры Аляксандравай і Таццяны Няменьшай.
А ў намінацыі на лепшы верш-прызнанне ў любові роднаму гораду перамагла Аляксандра Нагар, вучаніца трэцяй гарадской школы. Вялікая ўдзячнасць таксама за вершаваную спробу Ягору Цыбульскаму і Наталлі Селівонік.
А вось і творы-пераможцы:

Аляксандра НАГАР

Роднаму гораду

Нідзе не знайсці мне такога прастору,
Дзе сэрцу так вольна і лёгка душы.
Нідзе не адчуць мне той водар чабору,
Што кружыць галовы удзень і ўначы.
Ўспаміны дзяцінства, бацькоўская хата
Заўсёды чакае з далёкіх дарог.
У радасці й шчасці, у горы і ў страце
Мяне прыгалубіць бацькоўскі парог.

Куды б ні спяшалася, дзе б ні была я,
Ў сваёй Беларусі ці за мяжой,
Заўсёды ў сэрцы радзіма малая,
Любімая Жабінка ўсюды са мной!

Валерыя МАРКОЎСКАЯ, першы сакратар РК “БРСМ”.