“ДУХОЎНАЯ ВЕЛІЧ”

Літаратурны конкурс “Духоўная веліч” быў заснаваны ў 2018 годзе абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама сумесна з Брэсцкай і Пінскай епархіямі і Беларускім фондам міру. 7 чэрвеня пачаўся новы сезон конкурсу.
Творчае спаборніцтва праводзіцца для папулярызацыі моўнай, літара-турнай і гістарычнай спадчыны Брэстчыны. Ён дапаможа выявіць лепшыя творы, якія спрыяюць выхаванню духоўнасці, грамадзянскасці і патрыятызму, захаванню памяці аб знакамітых асобах вобласці, чые справы і духоўны подзвіг сталі ўзорам выканання абавязку і прыкладам бескарыслівай адданасці Радзіме, паўплывалі на грамадскае жыццё, культуру, навуку і гісторыю роднага краю.
У конкурсе могуць прыняць удзел аўтары, якія пражываюць на Брэстчыне і дасягнулі 18 гадоў, незалежна ад іх прыналежнасці да творчых саюзаў.
Адборачная камісія прымае літара-турныя творы любых жанравых і кампазіцыйных асаблівасцяў (раман, аповесць, п’еса, зборнік апавяданняў ці вершаў) на рускай ці беларускай мовах.
Творы могуць быць прадстаўлены асобнымі кнігамі альбо публікацыямі ў рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных перыядычных выданнях, выдадзеных на працягу трох гадоў да часу абвяшчэння творчага спаборніцтва.
Конкурсныя работы прымаюцца па 20 верасня 2022 года ў чатырох намінацыях: “Паэзія”, “Мастацкая проза”, “Публіцыстыка”, “Літаратура для дзяцей”. Работы неабходна дасылаць на адрас: 224013, г. Брэст, праспект Машэрава, 75/1, каб. 605. Дасланыя кнігі не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.
Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі