Другі дзень прэс-туру па Брэстчыне: журналісты працуюць у Жабінкаўскім раёне

Другі дзень прэс-туру па Брэстчыне: журналісты працуюць у Жабінкаўскім раёне

Педагогі дзіцячага сада № 1 Жабінкі ўдзяляюць многа ўвагі аздараўленню дашкольнікаў і патрыятычнаму выхаванню.

Загадчыца ўстановы Ірына Кунц расказала, што год назад сад атрымаў статус «Школа міру» і стаў такім шостым дзіцячым садам на Брэстчыне.

Акрамя адукацыі, дашкольныя ўстановы павінны вучыць дзяцей несці дабро, — адзначыла Ірына Антонаўна.

Жабінкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі — месца натхнення і крэатыву. Дырэктар Галіна Іванова расказала пра тое, чым у іх займаюцца дзеці летам, а педагогі Ірына Коваль і яе навучэнка Дар‘я Белахвост прэзентавалі дзейнасць аб’яднання па інтарэсах «Салома ART».

Дырэктар Маціевіцкай базавай школы Галіна Парафянюк азнаёміла са школьнай бізнес-кампаніяй «Чараўніцтва траў», падзялілася вопытам супрацоўніцтва з мясцовымі гаспадаркамі і прадпрыемствамі.

Ва ўстанове таксама рэалізуецца праект «Добраўпарадкаванне. Школьны двор нашай мары», дзякуючы якому прышкольная тэрыторыя штогод становіцца больш прыгожай.

Завяршыўся прэс-тур па першым рэгіёне сустрэчай з начальнікам аддзела па адукацыі Жабінкаўскага райвыканкама Таццянай Сіняўскай.

Падчас размовы з намеснікам дырэктара па развіцці Людмілай Пастарнакевіч былі падведзены вынікі прэс-туру па раёне, вызначаны планы на далейшае супрацоўніцтва і тое, чый педагагічны вопыт варта паказаць на старонках прафесійнай газеты ў найбліжэйшы час. Акрамя таго, суразмоўніцы абмеркавалі, як у раёне арганізавана сістэма настаўніцтва і падтрымкі маладых спецыялістаў, прафарыентацыйныя мерапрыемствы для школьнікаў, падрыхтоўку і поспехі навучэнцаў падчас здачы ЦЭ і інш.

Источник Настаўніцкая газета