Дом без насілля

Хатняе насілле адбываецца за зачыненымі дзвярыма, але яно, бясспрэчна, — праблема ўсяго грамадства. З 5 па 9 красавіка ў нашай краіне будзе праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Дом без насілля!”, галоўная мэта якой – прыцягнуць увагу насельніцтва да аказання дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем гвалту ў сям’і з прымяненнем да асоб асацыяльных паводзін мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў.

У акцыі прымуць удзел спецыялісты міністэрстваў унутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, аховы здароўя, а таксама розных грамадскіх аб’яднанняў.