Дарагія жанчыны-маці! Шчыра віншуем вас з цудоўным святам – Днём маці!

Гэтае свята мы адзначаем з прасветленай душой і сэрцам, поўным падзякі да той, што дала нам жыццё.
Дзень маці закліканы паслужыць далейшаму развіццю нацыянальных традыцый нашага народа. Адданасць беларускай жанчыны дзецям, яе спрадвечная роля захавальніцы сямейнага агменю, працаўніцы, духоўнай настаўніцы былі і павінны застацца вялікай каштоўнасцю нацыі.
Маці — гэта жыццё! Словам “маці” мы называем самыя дарагія паняцці — сваіх мам, Радзіму і Зямлю. Кожны з нас хоча жыць на зямлі, дзе перамагае справядлівасць і гармонія. І наша беларуская зямля такая, таму што нашы дзеці выхоўваюцца на гэтых прынцыпах. У сем’ях, дзе высокі аўтарытэт матуль, пануюць мір і згода. Мы павінны быць удзячныя мамам не толькі за сваё нараджэнне, але і за адметныя асаблівасці нашага народа, такія, як дабрыня, міласэрнасць, спагадлівасць на чужую бяду. Менавіта гэтыя пачуцці ва ўсе часы аб’ядноўвалі людзей.
Дарагія жанчыны-маці! Ад усяго сэрца жадаем вам здароўя і мацярынскага шчасця, мужнасці і надзеі, дабрабыту і дастатку, радасці, дабра і цяпла вашага дому, шчасця і здароўя вашым дзецям і ўнукам і ўсім, хто вам дарагі.
Віншуем усіх, для каго слова “мама” было, ёсць і назаўжды застанецца святым!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў