Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева ў эфіры тэлеканала АНТ расказала, што ўсяго ў перапісе, паводле дадзеных на 9.00 21 кастрычніка, праз інтэрнэт і на стацыянарных участках прынялі ўдзел звыш 4,9 млн. чалавек. З 21-га чысла работу пачалі перапісчыкі. Стацыянарныя ўчасткі будуць працаваць па 30 кастрычніка. “З 1 па 6 лістапада мы яшчэ раз прыйдзем у сем’і і зададзім дзесяць пытанняў 10 працэнтам адрасатаў. Гэта будзе праверка якасці перапісу”, — сказала Іна Мядзведзева. Апрацаваную інфармацыю потым прадаставяць як дзяржорганам, так і грамадскім арганізацыям, грамадзянам. На сайце Белстата будзе асобны раздзел, дзе любы жадаючы зможа паглядзець вынікі.
Што датычыць перапісчыкаў, у іх абавязкова павінна быць пасведчанне (яно дзеючае пры наяўнасці пашпарта), сумка з лагатыпам і святловяртальнымі элементамі, планшэт. Калі ёсць сумненні, грамадзяне могуць пазваніць па адзіным нумары кол-цэнтра. Ім падкажуць, хто працуе на гэтым участку. У большасці выпадкаў жыхары добра прымаюць перапісчыкаў.
БелТА
Главные новости
