Цеплавая энергія неабходна нам для жыцця і працы, яна патрэбна і для вя-дзення многіх тэхналагічных працэсаў, вытворчасці іншых відаў энергіі. Але нават лагоднае цяпло можа стаць ворагам таму, хто не выконвае правілы тэхнікі бяспекі. Асабліва гэта тычыцца дзяцей.
З мэтай бяспекі катэгарычна забараняецца:
— пранікаць у адкрытыя цеплавыя камеры, калодзежы або каналы;
— спускацца і перасякаць у неабсталяваных месцах траншэі, дзе вядуцца работы па пракладцы або рамонце цепласетак;
— набліжацца да прамывін, якія ўтвараюцца ў месцах парываў трубаправода, бліжэй за пяць метраў;
— хадзіць па трубаправодах, канструкцыях, перакрыццях;
— пералазіць у неабсталяваных месцах праз вонкавыя трубаправоды;
— дакранацца да запорнай арматуры;
— пранікаць у памяшканні цэнтральных і індывідуальных цеплапунктаў;
— набліжацца да месцаў, дзе вядуцца работы па рамонце цепласетак.
Памятайце, што любыя свавольствы і гульні каля дзеючых трубаправодаў могуць прывесці да сур’ёзных траўмаў.
Уладзімір ДАНІЛЮК, старшы інспектар Жабінкаўскай раённай энергагазінспекцыі
Главные новости
