“Цуды на Каляды”

Дабрачынная рэспубліканская акцыя пад такой назвай стартавала на Жабінкаўшчыне. У святочныя дні кожнае дзіця чакае цудаў, а валанцёры атрада “Добрае сэрца” пастараюцца іх выканаць. Арганізуюць для хлопчыкаў і дзяўчынак конкурсы і цікавыя праграмы, павіншуюць выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дзяцей з інваліднасцю. Падчас дабрачыннага праекта моладзь арганізоўвае збор спартыўнага інвентара, канцылярскіх тавараў, прадметаў для творчасці, настольных гульняў, цацак, кніг, каб пасля перадаць гэтыя падарункі ў дзіцячыя сацыяльныя ўстановы. Райкам БРСМ запрашае ўсіх неабыякавых далучыцца да акцыі. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 69-5-05, падарункі дзецям пакінуць па адрасе: вул. Шасэйная,1.
“Цуды на Каляды” працягнуцца да 9 студзеня 2022 года.
Дар’я НІКАНЧУК