У любові і павазе чалавек знаходзіць сапраўдны сэнс жыцця. І вельмі важна, каб сярод блізкіх панавалі цяпло, утульнасць, дабрыня. Сям’я пачынаецца з кахання дваіх і мае працяг у дзецях. І ўсё роўна, калі і як створаны шлюбны саюз, галоўнае, наколькі прыемна бачыць сем’і, дзе вочы бацькоў і дзяцей свецяцца шчасцем. Дзе побач — клапатлівы бацька, ласкавая маці і дзеці, падобныя на іх не толькі знешне, але й добрымі паводзінамі. Дарослых і дзяцей яднаюць цёплыя ўспаміны і вялікія планы — усё, што трэба берагчы і напаўняць любоўю.
Канечне, будаваць сям’ю няпроста. Бо гэта — няспынная праца розуму, душы і сэрца, калі пануе сярод нас закон: чым больш ты аддаеш, тым больш атрымліваеш. Жыццё — выпрабаванне на трываласць. Але ў дружнай сям’і ўсе праблемы-беды вырашаюць разам.
Кожная сям’я становіцца па-сапраўднаму моцнай, калі праходзіць выпрабаванне часам. Калі родныя шануюць адзін аднаго, берагуць свае пачуцці, вучаць дзяцей, унукаў жыць прыгожа, сумленна і годна. У гэты асаблівы дзень шчыра віншуем тых, хто здолеў захаваць хатні агмень, перажыць і радасці, і няшчасці, пранесці сваё каханне, адданасць і пяшчоту скрозь гады.
З павагай хочацца назваць сёлетніх залатых юбіляраў. Гэта Мікалай Канстанцінавіч і Людміла Якаўлеўна КАНДРАЦЮКІ, Мікалай Мікалаевіч і Людміла Аляксандраўна КУЗЬМУКІ, Барыс Мікалаевіч і Марыя Іванаўна ВОЛКІ, Віктар Аляксеевіч і Валянціна Аляксееўна МАРКІЯНАВЫ. Яркім рубінавым колерам палае каханне Ігара Віктаравіча і Ірыны Аляксандраўны ЗОТАВЫХ, Мікалая Міхайлавіча і Любові Якаўлеўны КРЫВАРУЧКАЎ, Генадзя Уладзіміравіча і Вольгі Іванаўны ІРЗУН, Васіля Васільевіча і Галіны Міхайлаўны САМАЛЮКОЎ, Юрыя Міхайлавіча і Марыі Іванаўны СУШЫНСКІХ, Уладзіміра Міхайлавіча і Валянціны Уладзіміраўны ГАПАНЮКОЎ. Віншуем і срэбных юбіляраў — Генадзя Іосіфавіча і Алену Мікалаеўну СОЛТАНАЎ, Віктара Сцяпанавіча і Людмілу Дзмітрыеўну МАЕЎСКІХ, Віталя Міхайлавіча і Элу Міхайлаўну ПРЭДКАЎ, Юрыя Вячаслававіча і Марыю Уладзіміраўну СОКАЛАЎ, Аляксандра Мікалаевіча і Юлію Анатольеўну КАНДРАЦЮКОЎ… Дзякуй, што вы сваім прыкладам паказваеце, што сям’я і вернасць — даражэй за золата. Шануеце кожнае імгненне, праведзенае разам, працягваеце верыць і дарыць адзін аднаму каханне.
У апошнія гады ў раёне значна павялічылася колькасць шматдзетных. Без сумневу, сапраўдная сям’я павінна быць вялікай, дружнай, дзе галоўнае прызначэнне бацькоў — не проста даць жыццё дзіцяці, а здолець укласці ў яго паняцці кахання, веры, сумлення, адказнасці. Сёння з гонарам адзначаем такія пары. Гэта сем’і Жук, Сушынскіх, Калядзіч, Заяц з Жабінкі, Здзерукоў, Якаўчукоў, Мельнічукоў з Ленінскага, ракітчукі Вырвы і Лавецкія, Андрасюкі з вёскі Сакі і Максімукі з аграгарадка Хмелева.
Шчыра віншуем таксама сямейныя пары, якія адзначаюць першы год сумеснага жыцця — паркалёвае вяселле. Гэта Ілья і Крысціна ШВАЙКО, Вячаслаў і Зоя ШАРСЦЮК, Міхаіл і Марыя КАЛАДЗЯЖНЫЯ, Андрэй і Юлія МІРАНЮКІ, Максім і Анастасія ГАРАДЗЕЦКІЯ. Асаблівыя пажаданні — Мікалаю і Юліі БОБРЫКАМ, Максіму і Кацярыне ЧАРОТАМ, Уладзіславу і Ганне ГУЖЫКАМ, Юрыю і Анастасіі СІКІРЫНЫМ, якія толькі стварылі свае сем’і. Мудрасці ім, цярпення, каб здолелі не толькі берагчы тое, што маюць, але і значна памнажаць сваё шчасце. Любіце адзін аднаго, захоўвайце ў сваіх сэрцах чысціню і святло. Жадаем усім, хто збіраецца стварыць сям’ю, і тым, хто, стварыўшы яе, чакае нейкі цуд, штодня сабе самому паўтараць: “Не спадзявайся на выпадак і шчасця не чакай — дары яго каханым!”
Супрацоўнікі Жабінкаўскага загса
Главные новости
