Часова памянялі лес на поле

Крысціна СЕМЯНЮК.

Штогод ва ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур сельскагаспадарчым арганізацыям дапамагаюць работнікі іншых галін. Сёлета працаўнікі лясной гаспадаркі падчас свайго водпуску змянілі вольныя прасторы лесу на кабіны камбайнаў. Ігар Марчук (на здымку) з Пелішчанскага лясніцтва працуе ў ААТ “Арэпічы”, а Мікалай Кавальчук з Пятровіцкага лясніцтва – у ААТ “Ракітніца”.
Старшыня Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў лесу Аксана Шамякова наведала старанных рупліўцаў і ўручыла ім Лісты падзякі.