Алёна НІКАНЧУК.
Упрыгажэннем сёлетняга васьмісакавіцкага канцэрта, што ладзіўся ў гарадскім Доме культуры, можна назваць выступленне выхаванцаў раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якія займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах “Чароўная саломка”, пад кіраўніцтвам Ірыны Коваль. Госці свята ўбачылі калекцыю касцюмаў, аўтарамі якой сталі навучэнцы і іх таленавіты педагог. Ірына расказала, як ствараліся мадэлі, адкуль прыходзілі ідэі іх афармлення, чаму была абрана менавіта такая колеравая гама. У размове даведалася, што гэта не першы яе вопыт у такой справе.
Падрабязней чытайце на старонках газеты «СП». Будзьце разам з намі!

