Чарговы раз — у ліку мацнейшых!

Выратавальнік з Жабінкі ў складзе каманды Брэсцкай вобласці стаў сярэбраным прызёрам VI Міжнародных спаборніцтваў
“Мацнейшы пажарны-выратавальнік”

Начальнік каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Жабінкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар АНТАНЮК неаднойчы станавіўся прызёрам міжнародных спаборніцтваў. Гэтым разам у яго серабро ў складзе каманды Брэстчыны.
Такі бліскучы рэзультат быў агучаны на падвя-дзенні вынікаў спаборніцтваў “Мацнейшы пажарны-выратавальнік”, якія прайшлі 10 верасня ў Мінску. У іх прымалі ўдзел каманды ратавальнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння “ЗУБР”, а таксама агняборцы з Санкт-Пецярбурга і Іркуцкай вобласці. Нароўні з мужчынамі спаборнічалі і дзяўчаты.
У катэгорыі “Тандэм” залатымі прызёрамі сталі выратавальнікі з Брэста.
У “Тандэме-Міксе”, дзе ўдзельнічалі мужчыны і жанчыны, трэцяе месца заваяваў дуэт у складзе Ігара АНТАНЮКА і Дар’і ЛАЗАРЧЫК з Брэсцкай вобласці.
У катэгорыі “Камандная эстафета” другое месца заняла каманда Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.
Па выніках спаборніцтваў агульнакаманднае трэцяе месца ў выратавальнікаў з Магілёўшчыны. Другое месца заваявалі агняборцы з Брэсцкай вобласці. А пераможцамі ў агульнакамандным заліку сталі сталічныя выратавальнікі.
Калектыў Жабінкаўскага РАНС ганарыцца перамогай свайго калегі Ігара Антанюка і жадае яму на наступны год залатога выніку!