Кантактным па COVID-19 у першую чаргу трэба звяртаць увагу на магчымае павышэнне тэмпературы, паведаміў галоўны пазаштатны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ Ігар Карпаў.
“Павышэнне тэмпературы — самы часты сімптом, які бывае пры згаданай інфекцыі, ён узнікае ў 90 працэнтаў пацыентаў — сказаў медык. — У такім выпадку не варта зацягваць працэс, а неабходна звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Урач ацэніць цяжар захворвання, нават калі спачатку прыкметы нязначныя, і іншую сімптаматыку. Будзе ацэнены ўзрост, фон, на якім развіваецца захворванне. Па сукупнасці гэтых прыкмет прымецца рашэнне аб неабходнасці шпіталізацыі або магчымасці лячэння ў амбулаторных умовах”.
Галоўны пазаштатны інфекцыяніст дадаў, што пры ўзнікненні прагрэсіруючага кашлю, пагаршэнні самаадчування, рэзкім павышэнні тэмпературы, развіцці задышкі варта неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу. “У такіх выпадках чай з малінай не дапаможа”, — падкрэсліў Ігар Карпаў.
Паводле матэрыялаў БелТА
