Вучні першай гарадской школы ў рамках прафілактычнай акцыі «Бяспечныя канікулы» наведалі Жабінкаўскі раённы аддзел надзвычайных сітуацый. Экскурсію для іх правялі выратавальнікі аддзела.
Пад час яе госці даведаліся пра асаблівасці работы выратавальнікаў-пажарных, пазнаёміліся з аварыйна-выратавальнай тэхнікай і абставляваннем, якое выкарыстоўваецца ў іх прафесійнай дзейнасці. Пасля таго, як агледзелі ўсе машыны і нават пасядзелі ў іх, яны пагутарылі з супрацоўнікамі аддзела, якія ўзгадалі найбольш памятныя выезды, складанасці пры тушэнні пажараў і выратаванні людзей.
Спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю аддзела Любоў Вайтовіч абмеркавала небяспечныя сітуацыі на вуліцы, пасля вярнулася да выпадкаў, якія могуць адбыцца дома ці ў школе. У гульнявой форме навучыла правільна дзейнічаць пры пажары: выклікаць ратавальнікаў і эвакуіравацца.
На памяць хлопцы атрымалі маляўнічыя буклеты, а самае галоўнае — неацэнныя веды па бяспецы! У рамках акцыі «Бяспечныя канікулы» работнікі МНС імкнуцца дагрукацца да кожнага дзіцяці, прывучыць іх з самага дзяцінства надаваць увагу гэтаму пытанню.
Каб прадухіліць дзіцячую свавольства з агнём ратавальнікі МНС рэкамендуюць:
— навучыце дзіцяці дзеянням пры пажары, пакажыце яму магчымыя выхады для эвакуацыі;
— навучыце дзіцяці не панікаваць і не хавацца ў выпадку пажару;
— не давярайце дзецям сачыць за электрапрыборамі, печамі і газавай плітой;
— хавайце ад дзіцяці запалкі, запальніцы, бытавую хімію і інш;
— не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду.

