Больш за 200 ініцыятыўных груп

У Беларусі, паводле дадзеных на 9 верасня, зарэгістравана 211 ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты.
Больш за ўсё ініцыятыўных груп да гэтага часу зарэгістравана ў Мінску — 81, далей ідуць Мінская і Віцебская вобласці — 35 і 25 адпаведна.
Паводле статыстыкі ЦВК, сярод патэнцыяльных кандыдатаў, чые групы зарэгістраваны, 80,6 працэнта беспартыйныя. Сабіраць подпісы выбаршчыкаў маюць намер таксама прадстаўнікі дзевяці палітычных партый.
Усяго падавалася 298 заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп. У двух выпадках у ёй адмоўлена. Адна з заяў адклікана.
Як паведамлялася, вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдзе ў Беларусі з 8 верасня па 7 кастрычніка. Прэтэндаваць на месца ў парламенце мае права чалавек, якому споўніўся 21 год. Неабходна пастаянна пражываць у Беларусі, не мець судзімасцей. Кандыдат у дэпутаты можа вылучацца трыма спосабамі: шляхам збору подпісаў, ад палітычнай партыі, працоўнага калектыву. Заканадаўства дазваляе выбраць адзін або некалькі спосабаў.
Каб вылучыцца шляхам збору подпісаў, іх на тэрыторыі сваёй акругі трэба сабраць не менш за тысячу. Гэтым займаецца ініцыятыўная група, у яе складзе павінна быць не менш за дзесяць чалавек. Рэгіструюць групы ў акруговых выбарчых камісіях, яны ўжо сфарміраваны і пачалі работу.
Яшчэ адзін спосаб вылучэння — на з’ездах палітычных партый. У краіне іх зарэгістравана 15. Яны могуць вылучаць кандыдатаў па ўсіх 10 акругах незалежна ад наяўнасці там аргструктур.
Працоўны калектыў мае права вылучыць аднаго кандыдата па той акрузе, на тэрыторыі якой знаходзіцца прадпрыемства. Пры гэтым на ім павінна працаваць не менш за 300 чалавек.
БелТА.