У тым ліку па праграме, якая дзейнічала ў 2015-2019 гадах, адкрыта 82 208 рахункаў на суму $822,08 млн. Па праграме новай пяцігодкі (2020-2024 гады) для шматдзетных сем’яў адкрыта 8 799 дэпазітных рахункаў на суму Br197,978 млн.
Сямейны капітал па праграме 2015-2019 гадоў назначаўся ў памеры $10 тыс. для шматдзетных сем’яў, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) у перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019-га ўключна.
Памер сямейнага капіталу па новай праграме складае Br22,5 тыс. і назначаецца шматдзетным сем’ям, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года ўключна.
«На 1 лістапада бягучага года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 25 540 заяў. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў — 22 987 (90 працэнтаў), на атрыманне адукацыі — 1 489 (6 працэнтаў), медыцынскіх паслуг — 1 064 (4 працэнты). Прынята 24 082 рашэнні аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу», — дадалі ў Мінпрацы.
Больш за ўсё рашэнняў аб датэрміновым выкарыстанні прынята ў Брэсцкай вобласці — 5 381. Далей ідуць Мінская вобласць — 3 927, Гомельская 3 897, Мінск — 3 168, Гродзенская — 2 906, Магілёўская — 2 448 і Віцебская вобласці — 2 355.
