Беларуская чыгунка назначыла больш за 70 дадатковых паяздоў ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах на навагоднія і калядныя святы, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
«З 24 снежня 2020 года да 11 студзеня 2021-га БЧ назначыла дадатковыя паязды і павялічыла перыядычнасць курсіравання паяздоў у міжрэгіянальных і рэгіянальных зносінах», — адзначылі ў прэс-цэнтры.
У святочныя і перадсвяточныя дні паязды будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск — Гомель, Мінск — Брэст, Мінск — Віцебск (праз Полацк, з вагонам Мінск — Друя), Полацк — Мінск, Мінск — Пінск, Мінск — Светлагорск, Гомель — Віцебск, Гродна — Крычаў — Камунары.
БЧ нагадала, што продаж праязных дакументаў на паязды міжрэгіянальных ліній у межах краіны пачынаецца за 45 сутак да адпраўлення, на паязды рэгіянальных ліній бізнес-класа — за 20 сутак да адпраўлення.
Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення назначаных дадатковых паяздоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ.Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
БелТА
