Аўтапрабег да Дня Перамогі

Запрашаем усіх жадаючых 7 мая прыняць удзел у аўтапрабегу па Жабінкаўшчыне, прысвечаным дзяржаўным святам — Дню Перамогі, Дню Дзяржаўнага сцяга і герба Рэспублікі Беларусь. Маршрут: Жабінка — Ракітніца (Курган Памяці) — Старое Сяло (помнік Міхаілу Чарнаку), Ленінскі (помнік землякам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны).
Пачатак 7 мая ў 17.30 на гарадской плошчы. Просьба аўтамабілі, што ўдзельнічаюць у аўтапрабегу, абазначыць дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь або сцягам Перамогі, а ўдзельнікам дэлегацыі мець кветкі для ўскладання да помнікаў.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 35-9-45 і 35-7-16.
Служба інфармацыі “СП”