Апошнім часам на Жабінкаўшчыне ўсё часцей з’яўляюцца іміджавыя дзіцячыя пляцоўкі з цікавымі тэматычнымі арт-аб’ектамі. Напрыклад, ёсць такія ў Крыўлянах, каля новых дамоў з мураламі на Цэнтральнай у Жабінцы. Яны прысвечаны тэматыцы МНС і нагадваюць хлопчыкам і дзяўчынкам, куды трэба звяртацца падчас надзвычайных сітуацый.
Ці ведалі вы, што іміджавая пляцоўка ёсць і на тэрыторыі санаторыя “Надзея”? Яна вельмі багатая на арт-аб’екты і прываблівае малечу сваімі яркімі колерамі (на здымку). На цацачным транспарце намаляваны нумары ўсіх экстраных службаў. Такім чынам іх лёгка запомніць непаседам-чамучкам. З маленства яны будуць ведаць, дзе ім заўжды дапамогуць.


Главные новости
