Анатоль Мікалаевіч Манько нарадзіўся ў вёсцы Хмелева Жабінкаўскага раёна 3 сакавіка 1973 года. Пасля заканчэння школы служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе стаў студэнтам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Пасля яго заканчэння займаў пасаду падатковага інспектара інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Ленінскага раёна горада Брэста. З 2002 па 2010 год працаваў галоўным эканамістам ААТ “Паўночна-Уральскае геалагічнае прадпрыемства” ў Ямала-Нянецкай аўтаномнай акрузе. Затым вярнуўся ў Беларусь. Займаў пасады вядучага кантралёра-рэвізора кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама , а пазней – Галоўнага ўпраўлення ведамаснага кантролю Брэсцкага аблвыканкама. З 2012 па 2014 год працаваў намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства “Маладая гвардыя” Брэсцкага раёна, потым узначаліў Чэрнінскі сельвыканкам.
З 4 мая 2021 года назначаны начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жабінкаўскага райвыканкама.
Жанаты. Мае дарослую дачку.
