Адзначылі юбілей Канстытуцыі

Крысціна СЕМЯНЮК.

Мерапрыемствы, прысвечаныя 25-годдзю Кан-стытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшлі па ўсёй краіне. Юбілей асноўнага збору законаў нашай дзяржавы адсвяткавалі 15 сакавіка і ў Ленінскай сярэдняй школе.
Старшыня Ленінскага сельвыканкама Мікалай Лугаўскі ўручыў школьнікам наборы падарункаў з пазнавальнай кнігай “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Затым дзеці паслухалі музычныя нумары ў выкананні сваіх сяброў і паглядзелі фільм пра Канстытуцыю, з якога даведаліся пра гісторыю развіцця Асноўнага Закона нашай дзяржавы і станаўленне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.